Акамянелы крык душы -
Скульптура рознага напрамку.
Яна грукае па шашы
З абеду, ноччу і да ранку.
Увасабляе дзікі жах,
Кашмар ды жудас нашых лёсаў.
Жыве, як цень, ў вечных снах
Сярод сталіц і сярод вёсак.
Прыходзіць ў госці з ліхтаром,
Які ў дванаццаць роўна гасне.
З нянавісцю, з самотным злом
Па сэрцу і па думкам лазіць.
Грызе мой свет, як той чарвяк,
Які знайшоў здаровы яблык,
І так ўсе робіць абы як -
І гіне з марамі караблік.
І гіне ўсе... і сон ў сне,
Мая душа паперкі губіць...
А што жадаць, здаецца мне,
Па іншаму ўжо не будзе...
Верш
Liulika
| воскресенье, 11 марта 2012